Бэта версія

Cerca

Vatican News
Біскуп Антоні Дзям'янка Біскуп Антоні Дзям'янка 

Біскуп Дзям’янка аб удзеле ў Сусветнай сустрэчы сем’яў

У ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальвае старшыня Рады па справах сям’і пры беларускім епіскапаце Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У каментары для “Vatican News” іерарх заўважыў, што ўдзельнікам форума прапанавана вялікая колькасць разнастайных ініцыятыў. Іерарх меў магчымасць сустрэцца з адказнымі за душпастырства сем’яў з розных кантынентаў і гэты досвед, паводле яго слоў, быў вельмі карысным.

“Мы бачым тут як Касцёл працуе з сем’ямі і для нас гэта вельмі карысна. Многае з убачанага тут можа быць задзейнічана ў працы з сем’ямі ў Беларусі”, - сказаў біскуп.

Прыемна ўразіў беларускага іерарха і актыўны ўдзел у арганізацыі Сусветнай сустрэчы сем’яў мясцовай каталіцкай супольнасці. “Напэўна гэта падзея ажывіць Касцёл у Ірландыі”, - выказаў перакананне ён.

Сусветная сустрэча сем’яў праходзіць 21-26 жніўня 2018 г. у Дубліне. У форуме прымае ўдзел каля 35 тыс. чалавек з 116 краін свету. Кульмінацыяй падзеі стане Эўхарыстыя з Пантыфікам, якая пройдзе ў нядзелю на тэрыторыі мясцовага “Фенікс-Парку”.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

24 жніўня 2018, 15:56