Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Папа падчас сустрэчы з чылійскім епіскапатам Папа падчас сустрэчы з чылійскім епіскапатам 

Францішак прыняў адстаўку трох чылійскіх біскупаў

Папа прыняў адстаўку трох чылійскіх біскупаў. Адмысловыя просьбы ў сярэдзіне мая склаў увесь епіскапат гэтай краіны ў сувязі з сітуацыяй са злоўжываннямі, якая ўзнікла ў мясцовым Касцёле.

11 чэрвеня 2018 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Крысціяна Кара Кардэра, пастыра архідыяцэзіі Пуэрта-Монт; біскупа Ганзала Дуартэ Гарсіі-дэ-Картазара, пастыра дыяцэзіі Вальпараіса; а таксама біскупа Хуана-дэ-ла-Круза Бараса Мадрыда, пастыра дыяцэзіі Азорна. У кожную з гэтых касцёльных тэрытарыяльных адзінак былі прызначаны Апостальскія адміністратары “sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis”.

Адстаўка першых двух іерархаў была прынята ў сувязі з дасягненнем імі 75-гадовага ўзросту. У сваю чаргу 62-гадовы біскуп Хуан Барас пакінуў кіраванне дыяцэзіяй, каб прысвяціць пэўны час духоўнаму абнаўленню, разважанню і рэкалекцыям. Ён быў блізкім супрацоўнікам кс. Фэрнанда Карадзімы, святара, абвінавачага ў цяжкіх злоўжываннях, у тым ліку сексуальных.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 чэрвеня 2018, 15:45