Ян Павел ІІ пасля выбару на Пасад св. Пятра Ян Павел ІІ пасля выбару на Пасад св. Пятра  

Святы Айцец пра актуальнасць вучэння Яна Паўла II

Францішак адзначыў пастаянную актуальнасць вучэння Яна Паўла II, якое павінна быць крыніцай натхнення для суайчыннікаў святога Пантыфіка.

Адмысловы зварот прагучаў 17 кастрычніка 2018 г. на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Учора споўнілася 40 гадоў з дня абрання на Пасад св. Пятра Караля Вайтылы, св. Яна Паўла II. Як жа актуальнымі застаюцца яго словы, сказаныя ў дзень інаўгурацыі пантыфікату: Не бойцеся! Адчыніце, адчыніце насцеж дзверы Хрысту! Няхай яны працягваюць натхняць ваша асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё; няхай падбадзёрваюць да вернага наследавання Хрыста, дапамагаюць заўважаць Яго ў свеце, у іншым чалавеку, асабліва ў бедным і тым, хто жыве ў патрэбе. Бо чалавек, як вучыў Папа з польскага роду, гэта шлях Касцёла”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 кастрычніка 2018, 11:48