Cerca

Vatican News
Папа Ян Павел ІІ Папа Ян Павел ІІ 

Францішак давярае сябе заступніцтву Яна Паўла II

“Ян Павел II узбагаціў Паўсюдны Касцёл вялікім мноствам дароў, якія ў значнай ступені вынес з скарбніцы веры і святасці вашай зямлі і вашага Касцёла”, - адзначыў Папа, сустракаючыся з вернікамі з Кракава.

10 кастрычніка 2018 г. ён прыняў польскую дэлегацыю, рымскі візіт якой быў прымеркаваны да 40 гадавіны выбару кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра.

На думку Францішка, Ян Павел ІІ насіў у сваім сэрцы сведчанне “кракаўскіх” святых: ад св. Станіслава і св. Каралевы Ядвігі да св. Альберта і св. Фаўстыны. Ад іх ён навучыўся бязмежнай адданасці Хрысту, адчувальнасці і самаадданасці. Ён атрымаў у дар ад Бога здольнасць чытаць знакі часу ў святле Евангелля, і ўмеў выкарыстаць гэта на карысць свайго народа.

Верны гэтым караням, Ян Павел ІІ спрыяў таму, каб Касцёл заўсёды стаяў у абароне неад’емных правоў чалавека, сям’і і народаў, быў знакам міру, справядлівасці і ўсебаковага развіцця чалавечай сям’і. У той жа час, ён заўсёды падкрэсліваў прымат ласкі і паслухмянасці Божай волі над любой формай чалавечага разліку.

Францішак перакананы, што Ян Павел II па-ранейшаму клапоціцца пра Касцёл, з неба суправаджае сем’і, моладзь і пажылых людзей, духавенства, кансэкраваных асоб, тых, хто мае складанасці ў жыцці і пакутуе. Пантыфік адзначыў, што таксама і ён давярае сябе заступніцтву Яна Паўла ІІ.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 кастрычніка 2018, 12:02