Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: з сённяшняга дня ў музеі з пасведчаннем аб прышчэпцы

Неабходнай умовай для ўваходу ў Ватыканскія музеі і сады з сённяшняга дня з'яўляецца так званы Green Pass – пасведчанне аб вакцынацыі, выздараўленні або адмоўным тэсце на COVID-19.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У дадатак пасведчання аб браніраванні білета наведвальнік павінен прад'явіць сертыфікат у лічбавым або папяровым фармаце, а супрацоўнікі інспекцыі могуць папрасіць пасведчанне асобы для яго праверкі. Гэтае правіла распаўсюджваецца і на папярэднія браніраванні, таму – як адзначае дырэкцыя Ватыканскіх музеяў – уладальнікі білетаў у любым выпадку павінны паказаць адпаведны сертыфікат на ўваходзе.

У панядзелак, 16 жніўня 2021 г., Ватыканскія музеі і сады будуць зачыненыя для наведвальнікаў, таксама часова не будзе ўвахода ў апошнія нядзелі месяца. Экскурсіі па-ранейшаму можна браніраваць на афіцыйным сайце Ватыканскіх музеяў. Акрамя таго, у Дзяржаве Ватыкан захоўваецца абавязак нашэння маскі на вуліцы.
 

06 жніўня 2021, 13:28