Францішак падчас размовы з Паола Руфіні Францішак падчас размовы з Паола Руфіні 

Пантыфіка чакаюць у сядзібе ватыканскіх СМІ

У панядзелак, 24 мая 2021 г., Францішак наведае сядзібу СМІ Святога Пасаду, паведаміў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пантыфік прыбудзе ў Палаца Піа – гістарычную сядзібу Ватыканскага радыё – у 9.00. Нагодай для візіту стане 160-годдзе газеты "L'Osservatore Romano" і 90-годдзе Ватыканскага радыё.

Абодва СМІ ўваходзяць у структуру Дыкастэрыі па камунікацыі, заснаванай Францішкам 27 ліпеня 2015 г., у кампетэнцыі якой знаходзіцца кіраванне ўсімі медыярэсурсамі Святога Пасаду. З 2018 г. Дыкастэрыю ўзначальвае італьянскі журналіст Паола Руфіні.
 

19 мая 2021, 11:00