Рабэрта Бэрнабэі Рабэрта Бэрнабэі 

Новы асабісты ўрач Святога Айца

Францішак абраў сваім асабістым урачом прафесара Рабэрта Бэрнабэі, спецыяліста ў тэрапіі і герыятрыі. Ён зменіць памерлага 8 студзеня 2021 г. Фабрыцыа Сакорсі.

Бэрнабэі нарадзіўся ў Фларэнцыі 24 студзеня 1952 г. Ён спецыялізуецца на ўнутраных і сардэчна-сасудзістых захворваннях, кіруе Школай спецыялізацыі па герыятрыі пры Каталіцкім універсітэце Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рыме, а таксама Клінікай герыятрыі, неўралогіі, артапедыі, галавы і шыі пры Універсітэцкай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме.

Раней Бэрнабэі быў, у прыватнасці, Старшынёй Італьянскага таварыства геранталогіі і герыятрыі і членам Еўрапейскай акадэміі герыятрыі. З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац.
 

24 лютага 2021, 13:06