Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кардынал: крызіс у Амазоніі – заклік да хрысціянскай надзеі

Амазонія знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і яе жыхары бездапаможна жывуць “у раі, які гарыць і ператвараецца ў пустыню”, - лічыць кардынал Майкл Чэрны.

Падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў інтэрв’ю тэалагічнаму журналу “CLAR” узняў шэраг пытанняў, якія тычацца велізарнага рэгіёну Паўднёвай Амерыкі і спецыяльнай асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай яму (6-27 кастрычніка 2019 г.).

Перад адгартацыя быў апублікаваны Выніковы дакумент Сінода, нагадаў іерарх. Ён змяшчае амаль 200 канкрэтных прапаноў, пераважная большасць з якіх – новы душпастырскі падыход або абнаўленне таго, што існавала.

Кардынал Чэрны адзначыў, што гаворка ідзе пра мужнасць ісці па новых шляхах, дабрацца да “самых аддаленых супольнасцей, вывучаць мовы індзейцаў і паважаць іх культуру”, “дастукацца да сэрца народаў з Добрай Весткай Езуса”.

І “ў гэтыя часы вялікага адчаю” крызіс у Амазоніі трэба разглядаць як “заклік да хрысціянскай надзеі”, ствараючы “прастору для сустрэч і навучання, каб атрымаць надзею, якую Пан улівае ў нашыя сэрцы ў дыялогу” і такім чынам адказваць на “заклік марыць далей”, - заключыў Падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
 

11 жніўня 2020, 12:36