Епіскап Джорджа Дэметрыа Галара Епіскап Джорджа Дэметрыа Галара 

Новы сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў

25 лютага 2020 г. Францішак прызначыў сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Пасада была вакантнай з 20 студзеня, калі яе пакінуў славацкі архіепіскап Кірыл Васіль.

Новапрызначаным сакратаром ватыканскай дыкастэрыі стаў епіскап Джорджа Дэметрыа Галара, пастыр сіцылійскай епархіі П’яна-дэлі-Албанэзі, якая прыналежыць да Італа-Албанскай Каталіцкай Царквы.

Ён нарадзіўся ў 1948 г. у горадзе Пацала, на Сіцыліі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1972 г. у ЗША, дзе затым займаўся душпастырскай дзейнасцю ў розных парафіях усходняга абраду. 31 сакавіка 2015 г. Францішак прызначыў яго епіскапам і ардынарыем епархіі П’яна-дэлі-Албанэзі.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лютага 2020, 13:46