Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінадальныя Айцы выбралі членаў камісій

7 кастрычніка 2019 г. на 2-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў прайшлі выбары членаў Камісіі па рэдагаванні Выніковага дакумента Асамблеі і членаў Інфармацыйнай камісіі.

У склад Камісіі па рэдагаванні Выніковага дакумента ўвайшлі: біскуп Марыё Антоніа Да Сілва, пастыр дыяцэзіі Рораіма ў Бразіліі; арцыбіскуп Гектар Міхель Кабрэёс Відартэ, пастыр дыяцэзіі Трухільё і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Перу; біскуп Нэльсан Хаір Кардона Рамірэс, пастыр дыяцэзіі Сан-Хасэ-Дэль-Гуавіярэ ў Калумбіі; і арцыбіскуп Сэрхіа Альфрэда Гуалбэрці Каландрына, пастыр дыяцэзіі Санта-Круз-Дэ-Ла-Сьера ў Балівіі.

Першапачаткова ў склад Камісіі быў выбраны кардынал Карлас Агіяр Рэтэс, арцыбіскуп Мехіка, але ён выказаў жаданне саступіць сваё месца аднаму з Сінадальных Айцоў, які прадстаўляе Касцёл непасрэдна з Панамазонскага рэгіёну.

Членамі Камісіі па рэдагаванні Выніковага дакумента Асамблеі з'яўляюцца таксама Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў, кардынал Клаўдыё Хумэс; Генеральны сакратар, кардынал Ларэнца Балдзісэры; Генеральны про-сакратар, мансеньёр Марыё Грэк; два Спецыяльныя сакратары: кардынал Майкл Чэрны і мансеньёр Давід Марцінэс-Дэ-Агуірэ-Гвінэа. Яшчэ трох членаў у бліжэйшыя дні павінен прызначыць Святы Айцец.

Удзельнікі Сінода Біскупаў выбралі таксама чатырох членаў Інфармацыйнай камісіі. Імі сталі: мансеньёр Эрвін Краўтлер з Бразіліі, мансеньёр Рафаэль Коб Гарсія з Эквадора; мансеньёр Хасэ Анхель Дзівасон Сільвэці з Венесуэлы і кс. Антоніа Спадара з Італіі.

Узначальвае Інфармацыйную камісію Сінода Біскупаў па Панамазоніі Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі. Яе сакратаром з’яўляецца кс. Джакама Коста. У склад структуры ўваходзяць таксама: Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы; Андрэа Тарніэлі, галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ; сястра Марыя Інэс Лопэс-Душ-Сантуш, асэсар Камісіі па Амазоніі пры Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі; і Маўрысіа Лопэз Арапэза, выканаўчы сакратар Касцёльнай панамазонскай сеткі.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 кастрычніка 2019, 09:29