Лагатып Vatican News Лагатып Vatican News 

Беларуская рэдакцыя Vatican News вітае на сваёй старонцы

Беларуская рэдакцыя Vatican News, новага інфармацыйнага парталу Апостальскай Сталіцы, вітае Вас на сваёй старонцы.

Vatican News – гэта шматмоўны, шматканальны і мультымедыйны сродак камунікацыі, які прадстаўляе афіцыйную інфармацыю аб дзейнасці і вучэнні Святога Айца, Апостальскай Сталіцы, жыцці мясцовых Касцёлаў, а таксама прапануе каталіцкі погляд на актуальныя падзеі ў свеце.

Заданне новага партала заключаецца ў тым, каб “лепш адказваць на патрэбы місіі Касцёла” ў сучаснай культуры дзеля “перадачы Евангелля міласэрнасці ўсім народам”, аб чым Папа казаў удзельнікам пленарнага пасяджэння Сакратарыяту па камунікацыі падчас аўдыенцыі, якая прайшла 4 мая 2017 г. у Ватыкане.

Ватыканскія СМІ на службе Касцёлу
23 мая 2018, 11:42