Пратэсты ў Аргентыне. Ілюстрацыйнае фота Пратэсты ў Аргентыне. Ілюстрацыйнае фота 

Папа выказаў салідарнасць віцэ-прэзідэнту Аргентыны

Францішак запэўніў сваю зямлячку віцэ-прэзідэнта Аргентыны Крысціну Фернандэс дэ Кіршнэр у сваёй салідарнасці. 1 верасня 2022 года на экс-прэзідэнта быў здзейснены замах.

Ян Глінскі

У адмысловай тэлеграме Святы Айцец выказаў палітыку падтрымку і блізкасць”у гэты цяжкі момант”. Ён моліцца, “каб ва ўмілаванай Аргентыне запанавала згода ў грамадстве і пашана дэмакратычных каштоўнасцей, насуперак усялякага роду насіллю і агрэсіі”.

Інцыдэнт адбыўся пры ўваходзе ў дом Кіршнэр у Буэнас-Айрэсе, дзе апошнімі днямі збіраюцца сотні пратэстуючых, каб падтрымаць экс-прэзідэнта, якую абвінавачваюць у карупцыі. У пэўны момант з натоўпу ў яе бок была настаўлена зброя. Палітык не пацярпела, бо зброя дала асечку.

Як паведаміў агенцтву Reuters прэс-сакратар паліцыі, побач з рэзідэнцыяй быў арыштаваны “ўзброены” мужчына, “у некалькіх метрах ад месца інцыдэнту была знойдзена зброя”. Меркаваны злачынца – 35-гадовы бразілец. Мужчына арыштаваны, следчыя высвятляюць матывы няўдалага замаху.
 

03 верасня 2022, 11:32