Вывярджэнне вулкана Суфрыер Вывярджэнне вулкана Суфрыер 

Малітва Францішка за ахвяр вывяржэння вулкана на Карыбах

Папа выказаў духоўную блізкасць жыхарам Сент-Вінсент і Грэнадзіны – невялікай астраўной дзяржавы ў Карыбскім моры, у архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў, дзе распачалося вывяржэнне вулкана Суфрыер.

“Давяраючы насельніцтва краіны Провіду Усемагутнага Бога” Святы Айцец запэўнівае ў малітве за “шматлікіх абяздоленых, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы, а таксама за супрацоўнікаў ратавальных служб”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай 23 красавіка 2021 г. за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Вулкан Суфрыер знаходзіцца на востраве Сент-Вінсент. Ён з’яўляецца адным з самых старажытных у свеце і можа налічваць каля 60 млн лет. Даследчыкам вядома прынамсі пра 160 яго вывяржэнняў на працягу нашай эры. Звычайна яны мелі разбуральныя наступствы.

Папярэдняе вывяржэнне адбылося ў 1979 г. Больш чым праз 40 гадоў, у канцы 2020 г., вулкан зноў пачаў праяўляць актыўнасць, а раніцай 16 кастрычніка сейсмолагі пацвердзілі пачатак вывяржэння.

З тэрыторый, якія прылягаюць да вулкана было эвакуіравана каля 20 тыс. чалавек. Эксперты ААН лічаць, што ў гэтых абставінах можа пагоршыцца гуманітарная сітуацыя. У небяспецы апынуліся і суседнія астравы Барбадос, Антыгуа і Барбуда.
 

24 красавіка 2021, 10:00