Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікаў Арменію і Азербайджан аднавіць перамір'е

Папа выказаў сваю падтрымку перамір’ю паміж Арменіяй і Азербайджанам. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 11 кастрычніка 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Я з радасцю прыняў той факт, што Арменія і Азербайджан дамовіліся аб спыненні агню па гуманітарных прычынах з думкай пра дасягненне грунтоўнага мірнага пагаднення”, - сказаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 11 кастрычніка 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Нягледзячы на тое, што перамір’е здаецца вельмі хісткім, я заклікаю да яго аднаўлення і выказваю мае спачуванні ў сувязі з гібеллю і пакутамі людзей, разбурэннямі дамоў і месцаў культу. Малюся і запрашаю маліцца за ахвяр і ўсіх, чыё жыццё знаходзіцца ў небяспецы”, - дадаў Францішак.

11 кастрычніка 2020, 12:49