Лагер мігрантаў на Лесбасе пасля пажараў Лагер мігрантаў на Лесбасе пасля пажараў 

Блізкасць Святога Айца да мігрантаў на грэчаскім востраве

13 верасня 2020 г., пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец згадаў драматычныя падзеі, якія адбыліся ў лагеры бежанцаў на грэчаскім Лесбасе.

“У апошнія дні серыя пажараў разбурыла лагер бежанцаў Морыя на востраве Лесбас, у выніку чаго тысячы людзей засталіся без даху над галавой, хоць ён і быў сціплым. Я добра памятаю свой візіт туды і сумесны з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем і архіепіскапам Афінскім Іеранімам заклік, забяспечыць “гуманны і годны прыём для жанчын і мужчын мігрантаў, бежанцаў і тых, хто шукае прытулку ў Еўропе”. Выказваю сваю салідарнасць і блізкасць з усімі ахвярамі гэтых драматычных падзей”, - сказаў Францішак.
 

13 верасня 2020, 13:39