Vatican News

Святы Пасад у Давосе: вера – маральны компас на шляхах свету

Больш за 80% насельніцтва планеты атаясамлівае сябе з нейкай рэлігійнай групай, таму рэлігійныя лідары адыгрываюць важную ролю ў стварэнні больш бяспечных супольнасцей, - заўважыў прадстаўнік Святога Пасаду.

Кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, выступіў на Сусветным эканамічным форуме з 30-хвілінай прамовай.

Іерарх звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад сучасным светам: разбурэнне сацыяльнай згуртаванасці; пашырэнне злачынстваў на глебе нянавісці; павелічэнне колькасці надзвычайныя сітуацый, звязаных са кліматычнымі зменамі; усё больш актыўнае выкарыстання лічбавых і новых тэхналогій без адпаведных працэдур аховы; большыя рызыкі, звязаныя з бяспекай і якасцю жыцця супольнасцей па ўсім свеце.

Кардынал Тарксан падкрэсліў ролю Міжканфесійнага альянсу за бяспечныя супольнасці, праца якога адбываецца на базе партнёрства паміж палітыкамі вышэйшага ўзроўню і лідарамі асноўных сусветных канфесій, у абароне ўразлівага насельніцтва свету.

Ён нагадаў, што нядаўна ў Ватыкане прайшла канферэнцыя па пытаннях годнасці дзяцей у лічбавую эпоху, у якой прымалі ўдзел у тым ліку і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Сёння патрэбна моцная, эфектыўная кааліцыі веры, бізнесу, дзяржаўных і тэхналагічных лідараў, без якой такія праблемы, як онлайн-эксплуатацыя дзяцей і злачыннасць з нянавісці, будуць не толькі існаваць, але і працягваць расці.

Прадстаўнік Святога Пасаду нагадаў удзельнікам Давоскага форуму, што вера заўсёды адыгрывала важную ролю ў жыцці людзей. Рэлігійныя традыцыі і сакральныя тэксты даюць маральную аснову для ўзаемнай павагі, таму, нягледзячы на хуткі прагрэс у развіцці грамадства, важнасць і актуальнасць веры нельга прыніжаць. Кардынал Тарксан лічыць, што, эканамічны і палітычны клас павінны спрыяць таму, каб вера адыгрывала цэнтральную ролю ў грамадстве і заставалася маральным компасам на шляху да лепшай будучыні свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 студзеня 2020, 12:08