1562232016890.jpg

Барталамей I на сустрэчы сусветных эканамічных эліт

Патрыярх Канстантынопальскі ў трэці раз будзе ўдзельнічаць у працы Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе.

Як паведамляе партал orthodoxtimes.com, праграма чатырохдзённага саміту, які пачаўся 21 студзеня 2020 г., прадугледжвае яго выступ. Барталамея I, дзякуючы яго экалагічнаму энтузіязму, называюць “Зялёным Патрыярхам”.

Змяненне клімату стане галоўнай тэмай 50-й сустрэчы ў Давосе. Свае даклады на ім, сярод іншых, прадставяць дзесяць маладых экалагічных актывістаў ва ўзросце да 20 гадоў, у тым ліку і вядомая шведка Грэта Тунберг.

Усяго ў Давосе чакаецца амаль тры тысячы вядучых прадстаўнікоў палітыкі, эканомікі, навукі і грамадзянскай супольнасці са 117 краін.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 студзеня 2020, 13:45