Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік спачувае сем’ям, якія страцілі родных у Індыі

Папа выказаў свае спачуванні сем’ям, якія страцілі сваіх родных у выніку стыхійнага бедства, што абрынулася на Індыю. Тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара атрымалі мясцовыя ўлады.

“Глыбока засмучаны навіной пра гібель людзей у выніку праліўных дажджоў, якія абрынуліся на Кералу, Карнатаку, Махараштру і Гуджарат, памятаючы пра ўсіх, хто страціў дамы і сродкі да існавання, Яго Святасць Францішак дасылае шчырыя спачуванні сваякам памерлых і пацярпелых. Ён моліцца за ажыццяўленне намаганняў па аказанні дапамогі і выпрошвае для народу Боскае благаслаўленне сілы і трываласці”, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Пьетра Паралінам.

У выніку паводкі ў Індыі загінулі ўжо каля 150 чалавек. Моцныя ліўні не ўціхаць там больш за тыдзень, затоплены дзясяткі гарадоў і пасёлкаў на поўдні і захадзе краіны. Больш за 360 тыс. асоб вымушаны былі пакінуць свае дамы і перабрацца ў часовыя сховішчы. Зрэшты ў дапамозе мае патрэбу значна большая колькасць людзей. Па прагнозах метэаралагічнага дэпартаменту Індыі, праліўныя дажджы на поўдні краіны будуць ісці яшчэ некалькі дзён.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 жніўня 2019, 14:33