Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя 

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя

18 кастрычніка 2018 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Джэіна.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў былі падкрэслены добрыя двухбаковыя адносіны і станоўчы ўклад Касцёла ў сацыяльную, адукацыйную і медыцынскую сферы, а таксама на карысць дыялога і прымірэння паміж карэйцамі. Былі высока ацэнены супольныя намаганні, накіраваныя на падтрымку ініцыятыў, што дазваляюць пераадолець напружанасць, якая яшчэ застаецца на Карэйскім паўвостраве, каб даць пачатак новаму перыяду міра і развіцця. Закраналіся таксама некаторыя пытанні рэгіянальнага характару.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 кастрычніка 2018, 15:54