Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік выказаў салідарнасць пасля землятрусу ў Інданэзіі

Папа выказаў свае спачуванні пасля разбуральнага землятрусу на востраве Ламбок. З вялікім смуткам Францішак успрыняў трагічную вестку аб гібелі людзей і вялікіх матэрыяльных стратах у Інданэзіі.

Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Францішак выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. Ён запэўніў у малітве за вечны супакой памерлых, гаенне ран пацярпелых і суцяшэнне ўсіх засмучаных стратай сваіх блізкіх. Таксама Папа выказаў падтрымку грамадзянскім уладам і людзям, якія ўдзельнічаюць у пошукава-выратавальных аперацыях і аказваюць дапамогу ахвярам катастрофы. Яго Святасць пажадаў народу Інданэзіі Божага благаслаўлення, суцяшэння і сілы.

Больш за 90 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу магнітудай 7 на інданэзійскім востраве Ламбок. Дзясяткі чалавек пацярпелі, дзясяткі тысяч эвакуіраваны з зоны катастрофы. Экстранныя службы перакананыя, што колькасць ахвяр можа вырасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2018, 15:19