Францішак падчас велікапоснай акцыі 24 гадзіны для Пана. Архіўнае фота Францішак падчас велікапоснай акцыі 24 гадзіны для Пана. Архіўнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа наведае рымскую парафію для адарацыі і споведзі

Францішак 8 сакавіка 2024 года наведае рымскую парафію святога Пія V у раёне Аўрэліа недалёка ад Ватыкана. Пра гэта паведаміў яе пробашч, ксёндз Даната Дэ Пера падчас нядзельных Імшаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак прыедзе ў парафію, каб прыняць удзел у велікапоснай малітоўнай акцыі 24 гадзіны для Пана, якую ён ініцыяваў у 2014 годзе. Яна прадугледжвае 24-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў спалучэнні з магчымасцю споведзі і сёлета пройдзе пад дэвізам з Паслання да Рымлянаў: “Хадзіць у абноўленым жыцці” (Рым 6, 4).

У мінулым годзе з такой жа нагоды Папа наведаў парафію Маці Божай Ласкавай у раёне Трыанфале (Santa Maria delle Grazie al Trionfale).
 

27 лютага 2024, 10:22