Папа перад копіяй абраза Маці Божай Жыровіцкай Папа перад копіяй абраза Маці Божай Жыровіцкай  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні, молячыся за гэту дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі. Запрашаю вас духоўна далучыцца да маёй малітвы”, - сказаў Папа.

Затым Францішак падышоў да іконы Маці Божай Жыровіцкай, якую беларускія грэка-католікі ўшаноўваюць як Валадарку Беларускага Народа. Ікона дарагая таксама ўкраінскім вернікам. Яе копія-фрэска знаходзіцца ў рымскім касцёле святога Сяргея і Вакха, кафедральным саборы Апостальскага экзархата для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі.

11 студзеня 2023, 10:57