Святы Ірэнэй Ліёнскі Святы Ірэнэй Ліёнскі 

Пантыфік абвясціў святога Ірэнэя Доктарам Касцёла

21 студзеня 2022 года Папа падпісаў дэкрэт аб абвяшчэнні святога Ірэнэя Ліёнскага Доктарам Касцёла. Мяркуецца, што ён нарадзіўся ў Малой Азіі паміж 130 і 140 гадамі, а памёр у французскім Ліёне ў 202 годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Святы Ірэнэй Ліёнскі, які прыехаў з Усходу, выконваў сваё біскупскае служэнне на Захадзе: быў духоўным і тэалагічным мостам паміж усходнімі і заходнімі хрысціянамі. Яго імя, Ірэнэй, выражае той мір, які паходзіць ад Пана і які прымірае праз інтэграцыю ў адзінства. Па гэтых прычынах, атрымаўшы заключэнне Кангрэгацыі па справах кананізацыі, маёй Апостальскай уладай абвяшчаю яго Доктарам Касцёла з тытулам Doctor unitatis. Няхай вучэнне гэтага вялікага Настаўніка ўсё больш і больш заахвочвае ўсіх вучняў Пана на шляху да поўнай еднасці”, - гаворыцца ў дэкрэце Пантыфіка.
 

21 студзеня 2022, 12:10