Vatican News
Францішак падчас  агульнай аўдыенцыі  ў Зале Паўла VI Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI  (AFP or licensors)

Папа аднаўляе агульныя аўдыенцыі ў Зале Паўла VI

Пасля ліпеньскага перапынку, у гэту сераду, 4 жніўня 2021 г., у 9.15 Францішак узначаліць агульную аўдыенцыю ў Зале Паўла VI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як і кожны год, правядзенне сустрэч Папы з вернікамі па серадах у ліпені было прыпынена. Другі месяц лета для Францішка – час адпачынку.

У гэтым годзе паўза супала з аднаўленнем Папы, які 4 ліпеня перанёс аперацыю на тоўстай кішцы ў клініцы Джэмэлі. Роўна праз месяц пасля хірургічнага ўмяшання ён адновіць звычайны парадак сустрэч з вернікамі, працягваючы цыкл катэхез, заснаваны на Пасланні да Галатаў.
 

03 жніўня 2021, 10:45