Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў абараніць школы ад войнаў і тэрарызму

Папа скіраваў зварот з нагоды першага Міжнароднага дня абароны адукацыі ад нападаў, якія здзяйсняюцца ў кантэксце ўзброеных канфліктаў. Ён адзначаецца 9 верасня 2020 г. па ініцыятыве ААН.

“Заклікаю маліцца за навучэнцаў, якія сур’ёзным чынам пазбаўляюцца права на адукацыю па прычыне вайны і тэрарызму. Заклікаю міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае, каб захаваць будынкі, якія павінны абараніць вучняў. Няхай не будзе недахопу ў высілках, накіраваных на забеспячэнне бяспечнага асяроддзя для іх вучобы, перш за ўсё ва ўмовах гуманітарнага крызісу”, - сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Міжнародны дзень абароны адукацыі ад нападаў быў устаноўлены адзінагалосным рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН, якая выступіла з заклікам да ЮНЕСКА і Дзіцячага фонда ААН павысіць усведамленне ў свеце бядотнага стану каля 75 мільёнаў дзяцей, якія пражываюць у краінах, закранутых канфліктам.
 

09 верасня 2020, 12:00