Vatican News
Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі  

Пантыфік пра ўрачыстасць Унебаўзяцця Марыі

Святы Айцец нагадаў пра хуткую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і запрасіў да глыбокага яе перажывання.

“Праз некалькі дзён мы будзем адзначаць свята Унебаўзяцця Марыі, якое адкрывае нам узвышаную годнасць, якую Бог прысвоіў чалавеку. Будзем прасіць Пана аб ласцы пакоры Ягонай Слугі, каб Ён мог рабіць вялікія справы і ў нас”, - сказаў Францішак 12 жніўня 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі.

Папа даручыў католікаў і іх сем’і матчынаму заступніцтву Багародзіцы і запрасіў зрабіць яе “арыенцірам у пілігрымцы да паўнаты Хрыстовых абяцанняў”.

Завяршаючы традыцыйную сустрэчу з вернікамі, Папа папрасіў усіх, хто сачыў за трансляцыяй з Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палацу, да малітвы за яго.

Дагмат аб Унебаўзяцці быў абвешчаны ў 1950 г. і стаў часткай “праграмы” папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці.
 

12 жніўня 2020, 12:20