Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота

Папа: пашырэнне клопату пра бліжніх – добры знак

Дзякаваць Богу за людзей, якія клапоцяцца пра бліжніх падчас пандэміі, - заклікаў Пантыфік ва ўступе да Эўхарыстыі, якую 27 сакавіка 2020 г. цэлебраваў у капліцы Дома св. Марты.

“У гэтыя дні прыйшлі навіны пра тое, што шмат людзей пачалі больш актыўна клапаціцца пра іншых і думаць пра сем’і, у якіх не дастаткова сродкаў для жыцця, пра самотных пажылых, пра хворых, што знаходзяцца ў шпіталях. Пачалі прыходзіць навіны пра людзей, якія моляцца за іх і аказваюць ім розную дапамогу. Гэта добры знак. Падзякуем Пану за тое, што абуджае ў сэрцах сваіх вернікаў такія пачуцці”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 сакавіка 2020, 12:07