Vatican News

Святы Айцец пра па-сапраўднаму хрысціянскую малітву

На неабходнасць пашырэння нашай малітоўнай перспектывы і памяці аб патрэбах усіх і кожнага, - звярнуў увагу Святы Айцец у сваім паведамленні ў сацыяльнай сетцы.

“Малітва не павінна абмяжоўвацца нашымі ўласнымі пытаннямі, нашымі ўласнымі патрэбамі: малітва па-сапраўднаму хрысціянская, калі яна мае таксама агульнае вымярэнне”, - звярнуў увагу Францішак у сваім твіце.

Трэба адзначыць, што два месяцы таму Twitter Пантыфіка адзначыў свой восьмы Дзень нараджэння. 12 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI упершыню апублікаваў паведамленне на сацыяльнай платформе. Францішак аднавіў працу @Pontifex праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка 2013 г. сваё першае кароткае паведамленне. Сёння папскі Twitter мае восем моўных версій. Большасць чытае штодзённыя кароткія паведамленні на англійскай і іспанскай – на іх зарэгістравана адпаведна 18 млн і 17 млн карыстальнікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 лютага 2020, 14:15