Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак адзначае свой 83-ці Дзень нараджэння

Сёння, 17 снежня, Францішак адзначае свой 83-ці Дзень нараджэння, ужо ў сёмы раз у якасці Наступніка св. Пятра. Хорхэ Берголіа нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе ў сям’і італьянскіх эмігрантаў.

Снежань з’яўляецца важным месяцам для Папы, які 13 снежня адзначыў 50-годдзе святарства, сёння святкуе 83-ю гадавіну нараджэння, а ў Божае Нараджэнне, 25 снежня, 83-ю гадавіну хросту. Апошняя дата, як прызнаваўся сам Пантыфік, адыгрывае ў яго жыцці асаблівую ролю, таму што яго нараджэнне як хрысціяніна супадае з прыходам у свет Езуса.

Як і ў папярэднія гады, у Ватыкане не чакаецца нічога асаблівага. Гэта будзе дзень, падобны на многія іншыя: час працы і малітвы. Напэўна, у Дом св. Марты, дзе жыве Святы Айцец, прыйдуць пажаданні з усяго свету, ад кіраўнікоў краін і ўрадаў, рэлігійных лідараў, прадстаўнікоў свету навукі, мастацтва і, вядома, тысяч звычайных людзей.

Францішак заўсёды адзначае свой Дзень нараджэння з вялікай прастатой і, як сам прызнаўся аднойчы, у гэты дзень яго думкі “ляцяць” да самых блізкіх з яго сям’і, памерлых і жывых.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 снежня 2019, 11:31