Вокладка новай кнігі Папы. Ілюстрацыйнае фота Вокладка новай кнігі Папы. Ілюстрацыйнае фота 

Патрыярх Кірыл напісаў прадмову да кнігі Папы

24 кастрычніка 2019 г. у кнігарнях Італіі і Францыі з’явіцца новы зборнік прамоў Папы, прысвечаных малітве. Ён выйдзе з прадмовай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Кніга пад назвай “Малітва. Подых новага жыцця” (La Preghiera. Il respiro della vita nuova) была падрыхтавана Ватыканскім выдавецтвам і прадстаўлена на Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе.

Выданне ўтрымлівае разважанні аб малітве, якія Святы Айцец прамаўляў пры розных нагодах, у тым ліку катэхезы, прысвечаныя малітве “Ойча наш”, якія гучалі падчас агульных аўдыенцый у Ватыкане. Напрыканцы кнігі змешчаны дагэтуль невядомы тэкст Францішка, у якім ён параўноўвае асабістую і супольную малітву хрысціян з дыханнем Касцёлам і біццём яго сэрца. У прадмове да зборніку Патрыярх Кірыл звярнуў увагу на гармонію ў разуменні малітвы паміж католікамі і праваслаўнымі.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 кастрычніка 2019, 13:34