Папа асабіста прадставіў малітоўную інтэнцыю на верасень

Францішак заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць месяц верасень асаблівай малітве за ахову мораў і акіянаў.

Ян Мойсік - Ватыкан

Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Святы Айцец паведаміў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 31 жніўня 2019 г. праз свой канал у “YouTube”.

“Акіяны ўтрымліваюць не толькі большую частку вады на нашай планеце, але і
большасць розных жывых істот, многія з якіх па розных прычынах знаходзяцца
пад пагрозай”, - заўважыў Пантыфік..

“Стварэнне - гэта праект любові Бога да ўсяго чалавецтва. Наша салідарнасць з "агульным домам" нарадзілася з нашай веры”, - дадаў ён.

“Браты і сёстры ў гэтым месяцы, памолімся за палітыкаў, навукоўцаў і эканамістаў, каб разам працавалі на карысць аховы мораў і акіянаў”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Папа.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
01 верасня 2019, 09:43