Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Пантыфік: як мудрацы адкрыем сэрцы на Езуса

Да радасці з сустрэчы з Езусам, які стаў чалавекам, заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 6 студзеня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сённяшняя ўрачыстасць Эпіфаніі, гэта свята Аб’яўлення Езуса, Якога сімвалізуе святло. У тэкстах прарокаў гэтае святло было абяцаннем. Сапраўды Ісая звяртаецца да Ерусалема з гэтымі словамі: “Устань, свяціся, Ерузалем, бо прыйшло тваё святло, і слава Пана ўзышла над табою” (Іс 60, 1-6). Заклік прарока здаецца быць дзіўным, таму што быў умешчаны пасля цяжкага выгнання і шматлікіх пераследаванняў, якія зазнаў народ.

Гэты заклік таксама і сёння гучыць для нас, калі святкуем Нараджэнне Езуса і заахвочвае нас прыняць святло з Бэтлеема. Таксама і мы запрошаныя не спыняцца перад знешнімі знакамі падзеі, але ўвайсці да яе і ісці ў навіне жыцця шляхам веруючых людзей.

Святло, якое прадказаў прарок Ісая, у Евангеллі прысутнае і сустракаецца. Езус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, горадзе Давіда, прыйшоў, каб прынесці збаўленне блізкім і далёкім, усім. Евангеліст Мацвей указвае некалькі спосабаў, з дапамогай якіх магчыма сустрэць Хрыста і рэагаваць на Яго прысутнасць. Напрыклад Ірад і кніжнікі з Ерусалема мелі цвёрдае сэрца, якое трывала ва ўпартасці і адмаўлялася наведаць гэтае Дзіця. Яны прадстаўлялі тых, хто ў нашыя дні, баяцца прыйсця Езуса і закрываюць сэрца перад братамі і сёстрамі, якія знаходзяцца ў патрэбе. Ірад баяўся страціць уладу і не думаў пра сапраўднае дабро людзей, але пра свае асабістыя выгады. Кніжнікі і кіраўнікі народа баяліся, таму што яны не маглі выйсці за рамкі сваіх упэўненасцяў і былі няздольнымі прыняць навіну, якая ёсць ў Езусе.

Зусім іншым быў досвед мудрацоў (Мц 2,1-12). Яны прыбылі з Усходу і прадстаўлялі ўсе народы, якія былі далёкія ад традыцыйнай габрэйскай веры. Аднак яны пагаджаюцца з тым, каб кіравала імі зорка і ўздымаюць доўгае і небяспечнае падарожжа, каб прыбыць да мэты і пазнаць праўду пра Месію. Яны былі адкрытыя на “навіну” і гэта ім адкрываецца найбольшая і нечаканая навіна ў гісторыі: Бог, які стаў чалавекам. Мудрацы упалі на твар перад Езусам і ахвяравалі Яму сімвалічныя дары: золата, кадзіла і міра. Пошук Пана цягне за сабой не толькі настойлівасць у дарозе, але і шчодрасць сэрца. І у канцы яны вярнуліся “ў сваю краіну” і Евангелле кажа, што вярнуліся “іншым шляхам”. Браты і сёстры, кожны раз, калі мужчына ці жанчына сустракае Езуса, змяняе шлях. Вяртаецца да жыцця ў іншы спосаб. Вяртаецца адноўленым, іншым шляхам. Яны вярнуліся “у сваю краіну”, несучы унутры сабе таямніцу гэтага сціплага і беднага Караля. Мы можам уявіць сабе, што яны расказалі ўсім пражыты вотып: збаўленне прапанаванае Богам у Хрысце ёсць для ўсіх людзей, далёкіх і блізкіх. Немагчыма “завалодаць” гэтым Дзіцём: Яно - падарунак для ўсіх.

Таксама і мы, дазволім асвятліць сябе святлом Хрыста, які прыходзіць з Бэтлеему. Не дазволім, каб нашыя страхі замыкалі нашыя сэрцы, але з адвагай адкрыемся на гэтае пяшчотнае і сціплае святло. Тады, як мудрацы, зазнаем “вялікую радасць”, якую не можам трымаць толькі для сябе. Няхай падтрымлівае нас на гэтым шляху Панна Марыя, зорка, якая вядзе нас да Езуса і Маці, якая ўказвае Езуса мудрацам і ўсім, хто прыходзіць да Яе”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Пантыфік нагадаў, што на працягу многіх дзён, 49 чалавек, якія былі выратаваны на Міжземным моры знаходзіцца на борце двух суднаў, няўрадавых арганізацый, у пошуках бяспечнага порту, да якога маглі б прыбыць. “Звяртаюся з сардэчным заклікам да еўрапейскіх лідэраў, каб аказалі канкрэтную салідарнасць з тымі людзьмі”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец таксама адзначыў, што ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адзначаецца Сусветны місійны дзень дзяцей. “У гэтым годзе ён заклікае маладых місіянераў быць “спартсменамі Езуса”, каб сведчыць Евангелле ў сям'і, у школе і ў месцах забаў”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 студзеня 2019, 13:31