Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  

Папа: памолімся за сем’і свету, якім не хапае супакою і згоды

Да малітвы за ўсе сем’і свету заклікаў Святы Айцец 30 снежня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

“Сёння мы адзначаем свята Святой Сям'і – нагадаў Папа - і літургія запрашае нас задумацца над вопытам Марыі, Юзафа і Езуса, якія былі аб’яднаныя інтэнсіўнай любоўю і натхнёныя вялікай верай у Бога. Сённяшні ўрывак з Евангелля (Лк 2, 41-52) расказвае пра падарожжа сям'і з Назарэта ў Ерузалем на сьвята Пасхі. Але на зваротным шляху, бацькі заўважылі, што іх дванаццаці гадовага сына няма ў караване. Пасля трох дзён пошукаў і неспакою, яны знайшлі Яго ў святыні, дзе сядзеў сярод настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Убачыўшы Сына, Марыя і Юзаф “здзівіліся” ( Лк 2,48) і Маці выказала Яму іх боязь, сказаўшы: “Вoсь aйцец Твoй i я ў вялікім смутку шукaлі Цябе” (Лк 2, 49).

Здзіўленне - яны былі здзіўленыя- і трывога – твой бацька і я былі заклапочаныя - гэта два элементы, на якія я хацеў бы звярнуць вашу ўвагу: здзіўленне і трывога.

У сям'і з Назарэта раней ніколі не было недахопу ў здзіўленнях, таксама ў гэты драматычны момант, калі знайшоўся Езус: іх здольнасць не здзіўляцца перад узрастаючымі з’явамі Божага Сына. Гэта ж тое ж самае здзіўленне, якое кранула таксама настаўнікаў у святыні, якія дзівіліся “рoзуму i aдкaзaм Ягoным” (Лк 2, 47). Але што гэта значыць быць здзіўленым? Здзіўляцца і захапляцца стаяць супарцьлеглымі таму, каб усё прымаць як само сабой разумеецца. Гэта іншы спосаб інтэрпрэтацыі свету, які акаляе нас і падзей гісторыі толькі ў адпаведнасці з нашымі крытэрыямі. Чалавек, які так робіць, не ведае, што гэта захапленне, што значыць здзіўляцца. Здзіўляцца і адкрывацца на іншых, зразуменне аргументаў іншых асоб: такое стаўленне вельмі важнае для лячэння дрэнных чалавечых адносін і з’яўляецца неабходным, каб загаіць адкрытыя раны ў сямейным асяроддзі. Калі з’яўляюцца праблемы ў сям’і, мы думаем, што маем рацыю і замыкаем дзверы перад іншымі. Аднак мы павінны падумаць: “што ёсць добрага ў гэтага чалавека?” і захапляцца гэтым добрым. Гэта дапамагае еднасці сям’і. Калі ў вас ёсць праблемы ў сям'і, падумайце пра розныя добрыя рэчы, якія мае член сям'і, з якім ў вас ёсць праблемы, і захапляйся гэтым дабром, што дапаможа загаіць сямейныя раны.

Другі элемент, які я хачу ўзяць з Евангелля – гэта трывога, якую зазналі Марыя і Юзаф, калі не маглі знайсці Езуса. Гэты неспакой паказвае на цэнтральнае месца Езуса ў Святой Сям’і. Багародзіца і яе муж прынялі гэтага Сына, ахоўвалі Яго, бачылі як ўзрастаў у мудрасці, у гадах і ў ласцы сярод іх, але перад усім Ён узрастаў у іх сэрцы. Мала-памалу павялічываліся іх любоў і разуменне да Яго. Вось чаму сям’я з Назарэта сьвятая: таму што яна была засяроджана на Езусе, Яму былі скіраваныя ўсе ўвагі і клопаты Марыі і Юзафа.

Гэтая трывога, якую яны зазналі на працягу трох дзён пасля згубы Езуса, павінна быць таксама нашай трывогай, калі мы далёкія ад Яго. Мы павінны зазнаваць трывогу, калі на працягу больш чым трох дзён мы забываемся Езуса, не молячыся, не чытаючы Евангелле, не адчуваючы патрэбы Яго прысутнасці і Яго суцяшальнага сяброўства. Марыя і Юзаф Яго шукалі і знайшлі ў святыні, калі Ён навучаў. Таксама і мы павінны шукаць Яго ў Божым доме, у якім можам сустрэць Боскага Настаўніка і прыняць Яго пасланне збаўлення. У эўхарыстычнай цэлебрацыі мы зазнаем жывы вопыт з Хрыстом. Ён гаворыць да нас, ахвяроўвае нам сваё Слова, якое асвятляе наш шлях, ахвяроўвае нам сваё Цела ў Эўхарыстыі, з якой мы чэрпаем сілы, каб супрацьстаяць цяжкасцям кожны дзень.
А сёння вернемся да дому з гэтымі двума словамі: здзіўленне і неспакой. Ці я здольны захапляцца, калі бачу добрыя рэчы іншых асоб і вырашаць такім чынам сямейныя праблемы? Ці адчуваю неспакой, калі аддаляюся ад Езуса?
Памолімся за ўсе сем’і свету, асабліва за тыя, якім па розных прычынах, не хапае міру і згоды. Даручым іх заступніцтву Святой Сям’і з Назарэту” – сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец заклікаў прысутных вернікаў да малітвы за жыхароў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якія пакутуюць з-за насілля і віруса Эбола. “Памолімся таксама, каб выбары у гэтай краіне адбыліся ў атмасферы супакою і павагі”, - сказаў Папа. Завяршаючы сваю нядзельную сустрэчу, Францішак папрасіў сабраных на плошчы св. Пятра аб малітве.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 снежня 2018, 14:43