Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі Генеральнага капітула Кангрэгацыі місіянераў св. Карла Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі Генеральнага капітула Кангрэгацыі місіянераў св. Карла 

Пантыфік заклікаў законнікаў клапаціцца аб сваіх пажылых братах

Гэта мігранты будуюць краіну, таксама як пабудавалі Еўропу. Стары Кантынент створаны некалькімі хвалямі міграцыі на працягу стагоддзяў, заўважыў Папа, спасылаючыся на міграцыйны крызіс у свеце.

30 кастрычніка 2018 г. была апублікавана стэнаграма размовы Святога Айца з удзельнікамі Генеральнага капітула Кангрэгацыі місіянераў св. Карла, якая адбылася напярэдадні. Акрамя ўручэння загадзя падрыхтаванага тэксту, Пантыфік адказаў на пытанні законнікаў, што працуюць сярод мігрантаў.

Францішак зрабіў спасылку на свой досвед з Аргентыны, якая, як ужо адзначаў, з’яўляецца “кактэйлем” хваль міграцыі. “Я сам сын мігрантаў, і памятаю, як пасля вайны – калі мне было 10-12 гадоў – туды, дзе працаваў мой бацька прыехалі палякі, усе яны былі мігрантамі. Іх прынялі вельмі добра. Аргентына мае досвед прыняцця, бо была праца і мігранты былі запатрабаваныя”, - падзяліўся Святы Айцец.

Пантыфік таксама заклікаў айцоў-скалабрыянаў даглядаць за сваімі братамі ў пажылым узросце, не адпраўляць іх у дамы састарэлых, але як мага даўжэй пакідаць у супольнасці. Як папярэджанне, Францішак распавёў гісторыю, якую чуў у дзяцінстве ад сваёй бабулі. З адной сям’ёй разам жыў дзядуля. У нейкі момант настолькі неахайна пачаў харчавацца па прычыне свайго ўзросту, што бацька сям’і вырашыў з гэтага часу адправіць яго есці на кухонны стол. Праз некалькі дзён ён вяртаўся дадому з працы і ўбачыў, што яго сын робіць з дошак маленькі стол. Гэта для цябе – тата, каб меў на чым есці, калі будзеш стары, сказаў яму нашчадак. “У сучасным грамадстве, культуры існуе небяспека таго, што пажылыя людзі будуць разглядацца як смецце”, - дадаў Папа, каментуючы гісторыю, пачутую ў дзяцінстве.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 кастрычніка 2018, 13:53