VATICAN-POPE-ANGELUS VATICAN-POPE-ANGELUS 

Святы Айцец: няхай Бог вызваліць нас ад спакусы зайздрасці

Аб неабходнасці барацьбы cа спакусай зайздрасці з-за дабра і добрых учынкаў іншых людзей, звярнуў увагу Папа падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 10 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Евангелле гэтай нядзелі (Мк 3, 20 - 35) паказвае два тыпы непаразумення, з якімі Езус павінен быў сутыкнуцца: з боку кніжнікаў і сваіх родных. Першае непаразуменне. Кніжнікі былі людзьмі адукаванымі ў Святым Пісанні і прызначанымі тлумачыць яго народу. Некаторыя з іх былі пасланы з Ерусаліма ў Галілею, дзе слава Езуса пачынала распаўсюджвацца, каб спецыяльна дыскрэдытаваць Хрыста ў вачах людзей: каб пашыраць пляткарства, дыскрэдытаваць адзін аднаго, зняць ўладу, гэта дрэнныя рэчы. І яны былі пасланыя, каб рабіць гэта. Гэтыя кніжнікі прыбылі з дакладным і жудасным абвінавачаннем. Яны не шкадуюць сродкаў, ідуць да цэнтра, і таму кажуць: “што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў” ( Мк 3,22). Гэта азначала паводле іх, што Езус апантаны д'яблам. Езус аздараўляў многіх хворых і яны хацелі верыць у тое, што робіць гэта не Божым Духам, але духам д’ябла. Езус рэагуе моцнымі і яснымі словамі, таму што кніжнікі, магчыма не ўсведамляючы гэтага, упадалі ў яшчэ большы грэх: адмаўлялі і блюзнерылі супраць Любові Бога, якая прысутнічае і дзейнічае ў Езусе. Гэта блюзнерства і грэх супраць Святога Духа, адзіны недаравальны грэх, таму што пачынаецца з закрыцця сэрца на міласэрнасць Бога, які дзейнічае ў Езусе.

Але гэты эпізод змяшчае ў сабе папярэджанне, якое служыць усім нам. Сапраўды можа здарыцца, што моцная зайздрасць адносна дабрыні і добрых ўчынкаў іншага чалавека, можа падштурхнуць да фальшывага абвінавачання яго. Тут маем да чынення са смяротным ядам: злосцю, пры дапамозе якой ў наўмысны спосаб нішчыцца добрую рэпутацыю іншых. Няхай Бог выбавіць нас ад гэтай страшнай спакусы!  Калі аналізуючы нашае сумленне мы заўважым гэтую дрэнную траву, якая прарастае ўнутры нас, пойдзем хутка ў канфесіянал, каб прыступіць да сакрамэнту пакаяння, перш чым будзе развівацца і прыносіць свае дрэнныя. Невылечныя  наступствы, Будзьце асцярожныя, таму што такое стаўленне разбурае сем'і, сяброўскія адносіны, супольнасці і нават грамадства.

Рэпартаж з малітвы "Анёл Панскі"

Сённяшняе Евангелле таксама расказвае пра іншае непаразуменне, у дачыненні да Езуса: да Яго родных. Яны былі занепакоеныя, таму што яго новае вандроўнае жыццё, здавалася ім неразумным. (Мк 3, 21). Сапраўды Хрыстус паказаў сябе вельмі даступным для людзей, асабліва для хворых і грэшнікаў, да той ступені, што не меў часу, каб паесці. Езус быў такім: перш народ, служыць народу, дапамагаць людзям, навучаць людзей, аздараўдяць іх. Быў для людзей. У яго не было нават часу, каб паесці. Яго сямейнікі вырашылі вярнуцца з Ім назад у Назарэт. Яны прыбылі ў месцы, дзе прапаведаваў Езус і паслалі паклікаць Яго. Яму было сказана: “Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе” (Мк 3,32). Хрыстус сказаў ім у адказ: “Хто маці Мая і браты Мае?” І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: “Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці” (Мк 3, 33- 34). Езус стварыў новую сям’ю, не на аснове крэўных сувязяў, але на веры ў Яго, на Яго любові, якая нас прымае і аб’ядноўвае паміж сабой, у Святым Духу. Усе тыя, хто прымае слова Езуса з’яўляюцца сынамі Бога і братамі паміж сабой. Прыняць слова Езуса робіць нас братамі паміж сабою. Пляткарства нішчыць добрае імя іншых, робіць нас членамі сям’і д’ябла.

Адказ Езуса - гэта не адсутнасць павагі да яго маці і яго сямейнікаў. Для Марыі - гэта  найбольшае прызнанне, таму што яна з’яўляецца ідэальнай вучаніцай, якая падапарадкавала ўсё волі Божай.  Няхай Панна Марыя дапаможа нам  заўсёды жыць у еднасці з Езусам, прызнаючы ўчынкі Святога Духа, які дзейнічае ў Ім і ў Касцёле, аднаўляючы свет да новага жыцця”.  

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутныя на плошчы св. Пятра групы вернікаў і ўдзяліў сабраным сваё благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

10 чэрвеня 2018, 13:45