Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак: поўная радасць – плён Святога Духа

Прасіць Бога аб дары поўнай радасці, якая з’яўляецца не проста эмоцыяй, а плёнам Святога Духа, - заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

У гаміліі Францішак пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі (24, 35-48), у якім апавядаецца пра з’яўленне ўваскрослага Езуса перад вучнямі, “здзіўленымі і напалоханымі”, каб асвяціць іх розум для разумення Святога Пісання”.

Францішак заўважыў, што ад нечаканай радасці вучні не маглі паверыць у тое, што бачылі. Напоўніцца радасцю – гэта найвялікшы досвед суцяшэння. Гэта не проста эмоцыя, але паўната прысутнасці Пана, плён Святога Духа і вялікі дар Божай ласкі.

Святы Айцец прыгадаў словы Паўла VI з Апостальскай адгартацыі “Evangelii nuntiandi”, у якой гаворыцца пра радасць, уласцівую евангелізатарам. “Мы маем вялікую сілу, каб несці перамяненне, каб прапаведаваць Евангелле і няспынна сведчыць аб жыцці – гэта радасць Пана, якая з’яўляецца плёнам Святога Духа, і сёння папросім Яго, каб адарыў нас гэтым плёнам”, - закончыў сваю гамілію Францішак.
 

16 красавіка 2020, 12:09
Чытаць усё >