Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Папа на ранішняй св. Імшы: міласэрнасць – хрысціянскі лад жыцця

Быць хрысціянінам не проста, але гэта робіць шчаслівым, падкрэсліў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 13 верасня 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

У гаміліі Пантыфік казаў аб характэрных рысах “хрысціянскага стылю” і звярнуў увагу яго на чатыры элементы, аб якіх кажа шосты раздзел Евангелля св. Лукі (Лк 6, 27-38): “Любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць”.

Папа падкрэсліў, што хрысціянін ніколі не павінен займацца пляткарствам і кіравацца логікай агрэсіі, плёнам чаго з’яўляюцца канфлікты, але знаходзіць час для малітвы за людзей яму непрыемных.

Калі вернік не практыкуе гэтыя чатыры рэчы, хоць і з’яўляецца хрысціянінам, бо атрымаў хрост, але жыццё яго далёкае ад хрысціянскага: ён жыве як язычнік, жыве духам гэтага свету, заўважыў Пантыфік.

Рэпартаж з капліцы рэзідэнцыі Папы

Францішак дадаў, што нашмат лягчэй пляткарыць аб ворагах і суперніках, але гэта не па-хрысціянску. Хрысціянін павінен ісці супраць плыні і наследаваць “вар’яцтва крыжа”.

“Толькі міласэрныя ўпадабняюцца да Бога Айца. “Будзьце міласэрныя, як Айцец ваш міласэрны” – вось шлях, які вядзе супраць духа гэтага свету, шлях тых, хто думае інакш, хто не абвінавачвае іншых. Бо сярод нас ёсць Вялікі Абвінаваўца, які заўсёды абвінавачвае нас перад Богам, каб знішчыць. Сатана – гэта Вялікі Абвінаваўца. І калі ўваходжу ў гэтую логіку абвінавачванняў, праклёнаў, пошуку зла для іншага чалавека, уваходжу ў логіку Вялікага Абвінаваўцы, які з’яўляецца забойцам і не ведае слова “міласэрнасць” – не ведае і ніколі не жыў ім”, - папярэдзіў Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што хрысціянін можа абвінавачваць толькі аднаго чалавека – сябе. “Для іншых – толькі міласэрнасць, бо мы дзеці міласэрнага Айца”, - падкрэсліў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 верасня 2018, 11:19
Увесь кантэнт >