Арцыбіскуп Ларан Ульрых Арцыбіскуп Ларан Ульрых 

Святы Айцец прызначыў новага Мітрапаліта Парыжскага

26 красавіка 2022 года Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа-мітрапаліта Парыжскага. Ім стаў 70-гадовы арцыбіскуп Ларан Ульрых, дагэтуль пастыр Лільскай архідыяцэзіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1951 годзе ў Дыжоне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1979 годзе. Займаўся душпастырствам і фармацыяй свецкіх вернікаў і духавенства, кіраваў апостальствам свецкіх.

У 2000 годзе быў прызначаны арцыбіскупам Шамбэры, у 2008 годзе – арцыбіскупам Лільскім. З 2007 па 2013 год займаў пасаду віцэ-старшыні Канферэнцыі Біскупаў Францыі. У епіскапаце кіраваў камісіямі па эканамічных, грамадскіх і прававых пытаннях, па камунікацыі і СМІ. Цяпер адказвае за каталіцкую адукацыю.

Арцыбіскуп Ларан Ульрых змяніў на пасадзе пастыра Парыжскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Мішэля Опэці, адстаўку якога Францішак прыняў 2 снежня 2021 года.
 

26 красавіка 2022, 12:19