Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Час стварэння: экуменічная заява ў абарону супольнага дома

Трымаць чыстым сэрца, не наракаць і не абвінавачваць іншых, - заклікаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 29 жніўня 2021 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кардынал Анджэла Бан’яска і пастар Крысціян Крыгер спаслаліся на тэму сёлетняй ініцыятывы: “Дом для ўсіх? Аднавіць Божы oikos”. Яны заўважылі, што грэчаскае слова oikos азначае “дом”, “сям’ю”, “гаспадарку” – усе тое, што з’яўляецца аб’ектам аб’яднання і супольнага інтарэсу, а гэта значыць і супольнай адказнасці.

Такім чынам клопат пра “Божы oikos” прадугледжвае прыкладанне “намаганняў для таго, каб аб’яднаць усё чалавецтва ў прагненні цэласнага і пастаяннага развіцця”. “Гэта развіццё патрабуе паляпшэння адносін з Творцам чалавечага жыцця, нашых стасункаў з іншымі і прыродай”, - падкрэслілі аўтары дакумента.

Старшыні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў заклікаў хрысціян маліцца за паспяховае правядзенне дзвюх важных падзей: Саміту па пытаннях біяразнастайцнасці, які адбудзецца ў кастрычніку 2021 г. у Кітаі, а таксама Канферэнцыю ААН па праблемах клімату, якая пройдзе з 1 па 12 лістапада 2021 г. у шатландскім Глазга.

Кардынал Бан’яска і пастар Крыгер заахвоцілі вернікаў прыняць удзел у праектах, што будуць рэалізаваны з 1 верасня па 4 кастрычніка ў рамках ініцыятывы Час старэння, усведамляючы гэту падзею як нагоду для таго, каб радавацца дару стварэння “ў экуменічным духу, з’яднаныя ў малітве і дзеяннях”.
 

28 жніўня 2021, 16:12