Vatican News
Вярхоўная канвенцыя “Рыцараў Калумба” ў 2018 г. Вярхоўная канвенцыя “Рыцараў Калумба” ў 2018 г. 

Сустрэча найбуйнейшай у свеце каталіцкай арганізацыі свецкіх

У Мінеапалісе, штат Мінесота, 6 жніўня 2019 г. пачалася Вярхоўная канвенцыя “Рыцараў Калумба” – трохдзённая сустрэча членаў найбуйнейшай у свеце каталіцкай арганізацыі свецкіх.

Першае пасяджэнне адкрые ўрачыстай прамовай Вярхоўны рыцар Карл Андэрсан, які падвядзе вынікі апошніх 12 месяцаў фармацыйнай і дабрачыннай дзейнасці. На наступныя дні запланаваны дыскусіі і набажэнствы. Таксама адбудзецца ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод.

Рыцары Калумба (Knights of Columbus) – гэта міжнародная арганізацыя мужчын-католікаў. Яны працуюць у многіх краінах свету і аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах каля 2 млн чалавек. Іх прынцыпамі з’яўляюцца міласэрнасць, адзінства, братэрства і патрыятызм.

Арганізацыю заснаваў у 1882 г. у амерыканскім Нью-Хэвэне кс. Майкл МакГіўні. 15 сакавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў гэтага святара.

2018 г. стаў рэкордным для Рыцараў з пункту гледжання дабрачыннасці. Арганізацыя ахвяравала на гэтыя мэты больш за 185 млн долараў ЗША, а самі яе члены правялі амаль 77 млн гадзін, працуючы ў служэнні Касцёлу і патрабуючым.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2019, 12:16