Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзесяць кардыналаў у 2019 г. страцяць права выбару Папы

Дзесяць кардыналаў у 2019 г. будуць святкаваць сваё 80-годдзе і страцяць права абіраць Папу. 30 студзеня 2019 г. 80 гадоў споўнілася мексіканскаму кардыналу Альберта Суарэсу Інда.

На гэты момант колькасць іерархаў, якія маюць права на ўдзел у магчымым канклаве знізілася да 123. 11 сакавіка адзначыць 80-ы Дзень нараджэння філіпінскі кардынал Арланда Белтран Кэвэда, 8 красавіка – амерыканскі кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен, 27 красавіка – польскі кардынал Станіслаў Дзівіш, 31 ліпеня – кітайскі кардынал Джон Тун Хон, 16 жніўня – ірландскі кардынал Шон Бэптыст Брэйдзі, 7 кастрычніка – кангалезскі кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья, 11 кастрычніка – польскі кардынал Зэнан Грахалеўскі, 14 кастрычніка – італьянскі кардынал Эдоарда Мэнікэлі, 15 кастрычніка – індыйскі кардынал Тэлесфор Пласідус Топа.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 223 іерархаў, у тым ліку 123 выбаршчыкаў і 100 тых, якія скончылі 80 гадоў і больш не ўдзельнічаюць у выбары Пантыфіка.

Самым пажылым з’яўляецца калумбійскі кардынал Хасэ дэ Хэсус Пім’ента Радрыгес, які нарадзіўся 18 лютага 1919 г., а самым маладым – кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, які нарадзіўся 14 сакавіка 1967 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 студзеня 2019, 13:01