Сінадальны Ліст да народа Божага з’явіўся па-беларуску
З’явіўся афіцыйны пераклад сінадальнага Ліста да народа Божага на беларускую мову. “Для таго, каб узрастаць у сваім распазнаванні, Касцёлу абсалютна неабходна слухаць усіх, пачынаючы ад самых бедных”, - гаворыцца ў ім.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Свет, у якім мы жывём, – а мы пакліканы любіць яго і служыць яму, нават з яго супярэчнасцямі, – патрабуе, каб Касцёл умацаваў супрацоўніцтва ва ўсіх сферах сваёй місіі. Гэта менавіта той шлях сінадальнасці, якога Бог чакае ад Касцёла ў трэцім тысячагоддзі”, - адзначылі аўтары звароту, тэкст якога можна спампаваць на старонцы Сінода – synod.va.
Беларускі варыянт быў падрыхтаваны сіламі Сінадальнай камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Перакладам займалася Настасся Драгун – чалец гэтай структуры, заснаванай адмыслова да Сінода па сінадальнасці.
У лісце гучыць запрашэнне ўдзельнікаў ватыканскай асамблеі да ўсіх вернікаў, “паўдзельнічаць у дынаміцы місійнай еднасці, акрэсленай словам сінод”.
30 кастрычніка 2023, 12:45