Сакратарыят Сінода тлумачыць правядзенне двюх асамблей у Рыме
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аб такім рашэнні паведаміў Францішак 16 красавіка 2022 года, на заканчэнне нядзельнай малітвы Анёл Панскі. Першая сесія пройдзе 4-29 кастрычніка 2023 года, другая – роўна праз год. Пантыфік спаслаўся на Апостальскую канстытуцыю Episcopalis communio, якая прадугледжвае такую магчымасць.
Рашэнне вынікае з жадання, каб тэма Касцёла сінадальнага, улічваючы яе шырокасць і важнасць, стала прадметам больш працяглага разгляду не толькі чальцоў сінадальнай асамблеі, але і ўсяго Касцёла. Сінод – гэта не проста падзея, але і працэс, падчас якога ўвесь народ Божы пакліканы разам крочыць да таго, што Дух Святы дапамагае яму распазнаць як волю Бога для Яго Касцёла, - патлумачылі аўтары заявы.
Двум генеральным асамблеям папярэднічаюць два этапы сінадальнага працэсу – мясцовы і кантынентальны. Першы праходзіў у Касцёле з 2021 года, восенню 2022 года распачаўся другі – ён завершыцца Кантынентальнымі сінадальнымі асамблеямі, на якія вернікі збяруцца са студзеня па сакавік 2023 года.