Пошук

Мігранты на сіцылійскім востраве Лампедуза Мігранты на сіцылійскім востраве Лампедуза 

Святы Пасад занепакоены новымі правіламі ЕС па мігрантам

Намеснік сакратара Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека папярэдзіў на Саміце Каталіцкага Касцёла ў Германіі па бежанцам, што краіны ЕС “не павінны падыходзіць да лагераў для бежанцаў як да пастаяннага рашэння”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Айцец Фабіа Баджа, адказны за Секцыю па справах мігрантаў і бежанцаў і спецыяльныя праекты ў ведамстве Святога Пасада падкрэсліў, што асабліва дзеці ніколі не павінны падвяргацца розным формам зняволення, якія часта сустракаюцца ў лагерах для ўцекачоў. Міжнародная супольнасць абавязана гарантаваць захаванне правоў чалавека бежанцаў, якія прыбываюць у Еўропу.

Папа таксама з вялікай увагай сочыць за лёсам тых, хто ўцякае са сваіх краін, працягнуў Баджа. Таму Францішак заклікае да стварэння легальных калідораў для іх у ЕС.

Спецыяльны прадстаўнік па пытаннях бежанцаў у Канферэнцыі Біскупаў Германіі, арцыбіскуп Стэфан Гесэ заклікаў да большай павагі да бежанцаў на іх шляху ў Еўропу. “Кожны чалавек, які прыбывае на знешнія межы ЕС, павінен мець права на справядлівую працэдуру прызнання”, - заявіў ён у Кёльне на пачатку восьмага па ліку штогадовага саміту.

Арцыбіскуп Гамбургскі ў чарговы раз выказаў крытыку запланаванай у Еўрасаюзе рэформы прызнання прытулку GEAS. Калі кампраміс уступіць у сілу, варта асцерагацца, што "гуманітарная прастора для манеўру звузіцца, а не пашырыцца", - растлумачыў ён. Перш за ўсё, гэта тычыцца магчымасці затрымання прыбываючых сем'яў, уключаючы дзяцей, у лагерах на знешніх межах ЕС. “Ніякая мяжа не можа ўзаконіць адмову ў абароне і грэбаванне правамі чалавека”, - падкрэсліў Гесэ, дадаючы, што “палеміка ні да чаго не прывядзе” і “патрэбныя канкрэтныя гуманітарныя рашэнні”.

Пасля шматгадовых дэбатаў Еўрапарламент нядаўна зацвердзіў некалькі адпаведных рэгламентаў і дырэктыву аб Агульнай еўрапейскай сістэме прызнання прытулку (GEAS). Пакет уключае ў сябе больш жорсткія правілы для мігрантаў з краін, якія лічацца адносна бяспечнымі, і накіраваны на аслабленне нагрузкі на краіны асноўнага прыбыцця, такія як Італія і Грэцыя. Чакаецца, што пакет будзе афіцыйна прыняты Саветам міністраў ЕС прыкладна праз два тыдні. Аднак, на думку назіральнікаў, можа прайсці да двух гадоў, перш чым ён уступіць у сілу.
 

02 мая 2024, 11:35