NASA пра каштоўную місію Ватыканскай абсерваторыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падкрэсліваючы каштоўнасць супрацоўніцтва паміж рознымі ўстановамі ў навуковай дзейнасці, амерыканскі сенатар падкрэсліў тое, што з пункту гледжання даследаванняў Сусвету мы ўсе ў канчатковым выніку з'яўляемся жыхарамі адной Зямлі. Ён удзельнічаў у Другой сусветнай сустрэчы па пытаннях чалавечага братэрства #BeHuman, якая праходзіла ў мінулыя выхадныя ў Рыме.
У інтэрв’ю Vatican News Нэльсан прывёў канкрэтны прыклад ужо існуючага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і арганізацыяй, якой ён кіруе: “Цікава, што адзін з навукоўцаў з Ватыканскай абсерваторыі ўдзельнічае ў нашым праекце па зборы ўзораў астэроідаў. (...) Мы даставілі на Зямлю ўзор з астэроіда Бену, ён зараз знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джонсана ў Х'юстане. Яго пачынаюць вывучаць навукоўцы, і адзін з іх – з Ватыкана”.
Як падкрэсліў амерыканец, такая дзейнасць мае важнае значэнне – і гаворка ідзе не аб адзінкавым прыкладзе супрацоўніцтва, а аб шырокай перспектыве. “Той факт, што ў Ватыкане ёсць свая абсерваторыя, шмат гаворыць аб важнасці вывучэння неба, - адзначыў Нэльсан. - Прыгадваю першы верш Кнігі Быцця, які паўтарылі нашы астранаўты падчас першага палёту на Месяц: “На пачатку стварыў Бог неба і зямлю”.
“Я вельмі рады, што Ватыкан праз сваю абсерваторыю настолькі ўцягнуты ў даследаванне космасу”, - адзначыў адміністрацыйны дырэктар NASA.