Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Фаціма: аліўкавыя гаі санктуарыя прынеслі 13 тон алею

Каля 13 тон алею было атрымана ў 2023 годзе з аліўкавых гаёў, якія належаць санктуарыю Маці Божай Ружанцовай у Фаціме, у цэнтральнай частцы Партугаліі. Тут растуць тысячы дрэў алівы еўрапейскай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па словах Патрысіі Дуартэ, прадстаўніцы адміністрацыі партугальскага санктуарыя, у 2023 годзе быў сабраны меншы звычайнага ўраджай алівак, што прывяло да памяншэння колькасці сабранага алею першага адціску. Яна ўдакладніў, што алей накіроўваецца ў аб’екты, якія належаць санктуарыю, і ў мясцовыя ўстановы, якія прымаюць пілігрымаў.

Найбольшая колькасць еўрапейскіх аліўкавых дрэў, больш за 1000, знаходзіцца ў вёсцы Валіньюс, дзе жылі трое дзяцей, якія з мая па кастрычнік 1917 года перажывалі аб’яўленні Марыі – брат і сястра Франсіска і Жасінта Марта і іх стрыечная сястра Лусія душ Сантуш. Марыйным аб’яўленням у Кова-да-Ірыя папярэднічалі сустрэчы з анёлам Партугаліі ў Валіньюсе, якія адбыліся ў 1916 годзе. Затым 19 жніўня 1917 года тут аб’явілася Багародзіца.
 

29 красавіка 2024, 11:23