Папа: маліцца за мір у свеце і дапамагчы ахвярам паводкі ў Афганістане
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Давайце будзем маліцца за мір: не будзем забываць пра змучаную Украіну, пра Палесціну, Ізраіль, М’янму. Будзем маліцца мір, за ўсе народы, якія пакутуюць ад вайны. Усе разам, з шчырым сэрцам, памолімся, каб наступіў канчатковы мір і не было ніякіх войнаў, бо вайна – гэта заўсёды паражэнне, заўсёды!”, - падкрэсліў Пантыфік.
Святы Айцец скіраваў свае думкі таксама да насельніцтва Афганістана, якое цяжка пацярпела ад моцнай паводкі, што забрала жыцці вялікай колькасці людзей, у тым ліку дзяцей, і працягвае выклікаць разбурэнні шматлікіх дамоў. “Я малюся за ахвяр, асабліва за дзяцей і іх сем’і, і заклікаю міжнародную супольнасць неадкладна аказаць дапамогу і неабходную падтрымку для абароны найбольш уразлівых”, - сказаў Папа.