Францішак: манах – не пажарны, а той, хто распальвае агонь Духа
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Мне становіцца сумна, калі я бачу манаскіх асоб, якія больш нагадваюць пажарных, чым людзей з жаданнем распальваць агонь. Таму прысвяціце сябе таму, каб гарэць, каб распальваць, ажыўляць і сілкаваць “дар Божы, які ёсць у вас” дзеля “сведчання нашага Пана” (2 Цім 1, 6)” - сказаў Францішак 29 красавіка 2024 года ў Ватыкане.
Святы Айцец звярнуў увагу на “багацце разнастайнай інтэрнацыянальнасці”, якую Провід даў абедзвум супольнасцям. Ён упэўнены, што гэта стымул для росту і пашырэння апостальства. Але так будзе толькі ў тым выпадку, калі манахі “здолеюць жыць, прымаючы і канструктыўна дзелячыся разнастайнасцю паміж сабой і з усімі”.
“Гэта важнае пасланне, асабліва ў нашым свеце, часта падзеленым эгаізмам і партыкулярызмам: разнастайнасць – гэта дар, якім трэба дзяліцца, разнастайнасць – гэта каштоўны дар! Будзьце прарокамі гэтага сваім жыццём. І менавіта Дух Святы – майстар гармоніі ў разнастайнасці. Аднастайнасць у рэлігійным інстытуце, у дыяцэзіі, у групе свецкіх забівае! Разнастайнасць у гармоніі прымушае чалавека расці. Не забывайце пра гэта!” - звярнуўся Папа.
Завяршаючы аўдыенцыю, Францішак падзякаваў сваім гасцям за працу, якую яны выконваюць штодня “ў розных месцах і ў розных умовах”. “Благаслаўляю вас і даручаю Марыі; і прашу вас, калі ласка, не забывайцеся маліцца за мяне”, - сказаў ён.