Сінадальныя высновы асамблеі каталіцкіх Цэркваў Блізкага Усходу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта быў адзін з некалькіх кантынентальных сходаў у рамках падрыхтоўкі да агульнай асамблеі Сінода Біскупаў па сінадальнасці, якая пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2023 года.
Паводле ўдзельнікаў, сёння патрэбна літургічнае абнаўленне, якое адпавядае спадзяванням моладзі і захоўвае сваю сутнасць і сімвалізм, рух "да Царквы пакорлівай" і адкрытасць да тых, хто адрозніваецца ад іншых на царкоўным і рэлігійным узроўні.
Прадстаўнікі сямі каталіцкіх Цэркваў падкрэслілі важнасць ролі і місіі жанчын у Касцёле і іх удзелу ў прыняцці рашэнняў і служэнні, запрасілі да творчага і абноўленага экуменізму і стымулявання экуменічнага дыялогу, звярнулі ўвагу на неабходнасць спецыялізаванай душпастарскай дапамогі сем'ям, жанчынам і моладзі, а таксама на асаблівае значэнне лічбавых медыя і культуры як эфектыўнага інструмента камунікацыі ў руках вернікаў.