Пошук

Падчас Сінода Біскупаў на тэму моладзі. Ілюстрацыйнае фота Падчас Сінода Біскупаў на тэму моладзі. Ілюстрацыйнае фота 

Кард. Кордэс: Сінод не можа ператварыцца ў плебісцыт

Сінод Біскупаў павінен стаць Божым поглядам на Касцёл, а не апытаннем ці рэферэндумам, - звярнуў увагу кард. Пауль Ёзэф Кордэс, шматгадовы старшыня Папскай рады Cor Unum.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нямецкі іерарх заўважыў, што падчас падрыхтоўкі да Сінода шмат гаворыцца пра грэх і скандалы і зусім забываецца пра пошук аблічча Бога ў сучасным свеце. Ён лічыць, што рэлігійныя супольнасці сёння моцна заражаны апытаннямі і рэферэндумамі. "Цяперашні Сінод Біскупаў павінен быць вялікім слуханнем Божага народа, а не чарговым плебісцытам", - падкрэсліў кардынал, паказваючы, што святлом на гэтым шляху павінна быць слуханне слова Божага, якое перамяшчае ўвагу з распаўсюджанага меркавання аб Касцёле на праўду, аб’яўленую Богам.

Былы кіраўнік дабрачыннай дыкастэрыі перакананы, што на Сінодзе не павінны пераважаць тэмы, звязаныя з злоўжываннямі ў Касцёле, культурай, адзначанай клерыкалізмам, або злоўжываннем уладай. “Нас павінна непакоіць адсутнасць веры ў нашым жыцці, адсутнасць Бога ў ім”, - заўважыў іерарх.

“Цудоўна, што праз Сінадальны шлях пастыры і свецкія клапоцяцца пра новы пачатак касцёльнай місіі. На гэтым шляху нам трэба добра слухаць голас Духа Святога”, - адзначыў кард. Кордэс. Ён нагадаў, што гісторыя шмат разоў паказвала, што без Бога гуманізм перараджаецца ў трагедыю.
 

05 кастрычніка 2021, 11:16